Міжнародны дзень музеяў і Міжнародная акцыя «Ноч музеяў — 2024» у музеях Полацка

Кожны год у маі Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік прымае ўдзел у акцыі «Ноч музеяў», і гэты год не стаў выключэннем. У 2024 годзе Міжнародная акцыя «Ноч музеяў» пройдзе ў рамках Міжнароднага дня музеяў.

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца 18 мая да Міжнароднага дня музеяў і Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў — 2024». Музеі запаведніка традыцыйна адчыняюць свае дзверы для наведвальнікаў днём (з 10.00 да 18.00) і вечарам (з 18.00 да 23.00) і прапануюць спецыяльную праграму, якая ўключае выставы і мерапрыемствы, інтэрактыўныя праграмы і квэсты, канцэрты і цікавыя сустрэчы.

Азнаёміцца з праграмай мерапрыемстваў вы можаце тут.

64